Пошук

01.05.2023 10:49   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

Адпаведны дэкрэт Апостальскай Пэнітэнцыярыі, падпісаны яе кіраўніком кардыналам Маўро П’ячэнцай, быў выдадзены 1 сакавіка і абвешчаны вернікам у Беларусі 29 красавіка ў Браславе падчас урачыстага святкавання 100-годдзя з часу заснавання Кангрэгацыі сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.

У дакуменце пад нумарам Prot. N. 00463/2023-54/23/I гаворыцца, што для паглыблення пабожнасці вернікаў і збаўлення душаў, моцаю паўнамоцтваў, нададзеных Святым Айцом Папам Францішкам, узяўшы пад увагу просьбы, скіраваныя маці Малгажатай Ваўрык, Генеральнай настаяцельніцай сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, галоўная сядзіба якой знаходзіцца ў Прушкаве Варшаўскай архідыяцэзіі, з нагоды стагоддзя гэтай законніцкай супольнасці з нябеснай скарбніцы Касцёла ласкава дазваляе, каб пры звычайных умовах (сакрамэнт споведзі, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца ) сёстры, асобы, звзаныя з іх супольнасцю і ўсе вернікі, якія шчыра каюцца і кіруюцца любоўю, атрымлівалі з 19 сакавіка 2023 года да 19 сакавіка 2024 года поўны адпуст, які могуць ахвяраваць як дапамогу душам, што пакутуюць у чысцы, калі любую святыню згаданай Кангрэгацыі, дзе б яна ні знаходзілася, наведаюць у пілігрымцы і будуць там пабожна ўдзельнічаць у юбілейных святкаваннях або прынамсі прысвецяць адпаведны час пабожнаму разважанню, якое завершаць малітвай Ойча наш, вызнаннем веры і малітоўнымі заклікамі да Маці Божай.

Сёння ў Беларусі сёстры эўхарысткі нясуць служэнне ў наступных парафіях: святога Космы і Дам’яна, а таксама Адшукання святога Крыжа ў Астраўцы (Гродзенская дыяцэзія), святога Яна Паўла ІІ у Гродне (Гродзенская дыяцэзія), Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія), святога Андрэя Баболі ў Полацку (Віцебская дыяцэзія) і Божага Провіду ў Слабодцы (Віцебская дыяцэзія), а таксама духоўна звязаныя з парафіяй Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія) — месцам, дзе з’явілася першая супольнасць сясцёр, дзе знаходзіцца іх першы дом і дзе эўхарысткі да нядаўняга часу таксама неслі служэнне.

Старэйшыя асобы, хворыя і ўсе, хто з сур’ёзнай прычыны не могуць пакідаць дом, таксама маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, калі, адкінуўшы ўсялякі грэх і пастанавіўшы выканаць усе ўмовы, духоўна далучацца да юбілейных святкаванняў, ахвяруючы Міласэрнаму Богу свае малітвы і цярпенні, а таксама жыццёвыя выпрабаванні, якія зносяць.

Апостальская Пэнітэнцыярыя таксама звяртаецца з просьбай да святароў рупліва служыць сакрамэнтам пакаяння, каб вернікам было зручней атрымаць ласку прабачэння моцаю ўлады ключоў Касцёла.

На заканчэнне адзначаецца, што дэкрэт дзейнічае толькі на згаданую акалічнасць.

Абноўлена 03.05.2023 15:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця