Пошук

21.03.2023 10:10   Тэкст і фота: Уладзіслаў Зарэцкі ASC / Catholic.by

20 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча ў межах адукацыйнага праекту, скіраванага на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб.

Раніцай пасля невялікага пасілку і ўступнай малітвы адбылася першая частка працоўнай сустрэчы, а менавіта вучэбныя заняткі па курсе «Стратэгічнае кіраванне манаскай супольнасцю», якія правёў спікер Андрэй Каралёў.

Удзельнікі адукацыйнай праграмы ў камандах абмеркавалі існуючыя і актуальныя, на іх поглаяд, праблемы па праектных напрамках: праца з моладдзю, сем’ямі, сродкамі масавай інфармацыі, прафесійнае душпастырства і катэхізацыя.

Вызначыліся з неабходнымі ведамі, вопытам і здольнасцямі, неабходнымі для вырашэння гэтых праблем.

Пасля перапынку на абед адбылася другая частка сустрэчы, якой кіравала сястра Вікторыя Чэкан. Разам з ёю удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць паглыбіцца ў разважанне над разуменнем новай лічбавай эпохі, яе выклікамі і здабыткамі.

Важным аспектам дыскусіі стала ўсведамленне ўплыву, які лічбавыя тэхналогіі маюць на чалавечы разум, на разуменне ўласнай ідэнтычнасці і на адносіны паміж людзьмі.

Было сцверджана, што чалавецтва пережывае лічбавую рэвалюцыю, якая непазбежна цягне за сабой і глабальныя антрапалагічныя змены. Дапамогай у гэтых разважаннях стала знаёмства ўдзельнікаў з адносна новай дысцыплінай — кіберпсіхалогіяй, якая вывучае уплыў, спосабы і прынцыпы ўжывання сацыяльных сервісаў і іншых інструментаў, даступных сёння ў Інтэрнэце.

Абноўлена 21.03.2023 10:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця