13 і 14 сакавіка ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) праходзілі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусь.
Духоўныя практыкаванні для тых, хто дапамагае патрабуючым сваёй ахвярнай працай у структуры дабрачыннага каталіцкага таварыства, адбыліся непасрэдна пасля Трэцяй нядзелі Вялікага посту, якая ў Касцёле на Беларусі з’яўляецца нацыянальным днём Caritas.
Рэкалекцыі праводзіў айцец Андрэй Агель з ордэна піяраў.
Удзельнікі духоўных практыкаванняў мелі магчымасць памаліцца ў мясцовым касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча ў даўнім Тэаліне і наведаць размешчаны ў мястэчку Музей пісанкі.