Святочны дзень 8 сакавіка прыпадае на сераду, якая, паводле усходняй хрысціянскай традыцыі, з’яўляецца пакаянным днём, калі дзейнічае абавязак устрымання ад мясных страваў.
Як паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога Язэпа ў Мінску Svjazep.org, тым вернікам, якія ў гэты дзень удзельнічаюць у святочных абедах, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, дзейнічаючы ad modum Ordinari для грэка-католікаў Беларусі і не жадаючы ствараць праблем для сумлення згаданых вернікаў, на падставе канона 1536, п. 1 і п. 2 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэрваў, удзяляе на гэты дзень дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў.