Пошук


У пятніцу 10 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, у Гродзенскай дыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 Кодэкса кананічнага права, маючы на ўвазе вялікае значэнне для вернікаў святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Тракельскай, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 10 ліпеня 2026 года ўсім пілігрымам, якія накіроўваюцца на ўрачыстасці Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях пешшу, а таксама рознымі відамі публічнага і прыватнага транспарту, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі тракельскага санктуарыя.

Пры карыстанні з дыспенсацыі вернікі заахвочаюцца да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.