Пошук

26.06.2026 12:31   Catholic.by

У пятніцу 3 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

У паведамленні курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэты конт гаворыцца наступнае:

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП у сувязі з Будслаўскімі ўрачыстасцямі, а таксама са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 3 ліпеня 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.

Усіх, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыях Святога Айца.

Абноўлена 26.06.2026 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.