Пошук

01.05.2026 00:03   Catholic.by
Фота з адкрытых крыніц

На падставе канону 1538 § 1 Кодэксу Канонаў Усходніх Касцёлаў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам на тэрыторыі ўсёй Беларусі, старэйшым за 14 гадоў, у пятніцы 1 і 8 мая 2026 года.

У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях праходзяць духоўныя праграмы і святкаванні.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы або Акафіст перад Жыровіцкай іконай Маці Божай.

Абноўлена 01.05.2026 01:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.