Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 1 мая 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.
Усіх, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыях Святога Айца.







