![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-004.jpg)
5 студзеня, у дзень пахавання Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць 31 снежня 2022 года, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася святая Імша за супакой душы спачылага Папы эмэрыта.
Узначаліў цэлебрацыю Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяыцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У святой Імшы ўзялі ўдзел таксама прадстаўнік Папы Францішка, саветнік Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Джон Джон Каларакал, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, якога 21 верасня 2007 года Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім.
Заслужаны іерарх прамовіў гамілію, у якой узгадаў асноўныя заслугі спачылага Папы эмэрыта — выдатнага тэолага сучаснасці і чалавека святога жыцця.
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-015.jpg)
«Бэнэдыкт XVI перайшоў да гісторыі, але яго вучэнне застаецца актуальным, бо характарызуецца незвычайнай тэалагічнай глыбінёй і пастырскім клопатам. Каталіцкі Касцёл і свет страціў самага вялікага тэолага сучаснасці, якога можна назваць „Аўгустынам нашага часу“.
Нездарма былы прэфект Кангрэгацыі веравучэння Кардынал Герхард Мюллер кажа, што Папа Бэнэдыкт заслугоўвае тытулу „доктара Касцёла нашага часу“», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Іерарх узгадаў тры энцыклікі Бэнэдыкта XVI: Deus caritas est — «Бог ёсць любоў» пра хрысціянскую любоў, Spe salvi — «Збаўленыя надзеяй» пра хрысціянсую надзею і Caritas in veritate — «Любоў у праўдзе» пра інтэгральнае развіццё чалавека ў любові і праўдзе, зазначыўшы, што ўсе яны перакладзеныя на беларускую мову. Арцыбіскуп дадаў, што, «паводле Папы Ратцынгера, сутнасць хрысціянства — гэта не ідэя, не дактрына і не сістэма маральных нормаў, але спатканне з Езусам, які з’яўляецца цэнтрам нашай веры».
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-018.jpg)
Арцыпастыр падзяліўся сваім досведам сустрэч з кардыналам Ёзафам Ратцынгерам — Бэнэдыктам XVI, першыя з якіх былі яшчэ ў час яго знаходжання на чале Кангрэгацыі веравучэння.
«Неаднойчы я сустракаўся з ім ужо як Папам Бэнэдыктам XVI. Заўсёды ўражліваў яго дакладны спосаб мыслення, шырокі кругагляд і малітоўная засяроджанасць», — заўважыў іерарх.
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-011.jpg)
«На жаль, ніводзін Папа пакуль што не здейсніў Апостальскага візіту ў Беларусь. Аднак 1 сакавіка 2008 года Бэнэдыкт XVI наведаў нашу Бацькаўшчыну віртуальна падчас ружанцовай малітвы са студэнтамі з розных краін свету. Тады дзякуючы тэлемасту паміж Ватыканам і мінскай катэдрай ён звярнуўся да сабраных там студэнтаў з наступнымі словамі на беларускай мове: „Дарагія студэнты мінскіх універсітэтаў, сардэчна вас вітаю. Даручаю вашаму роздуму энцыкліку аб надзеі і заахвочваю вас будаваць цывілізацыю любові.
У жыцці прымайце правільныя рашэнні і дзеянні, поўныя веры і евангэльскай адвагі“», — працытаваў арцыбіскуп Кандрусевіч словы, якія Святы Айцец скіраваў тады беларускім студэнтам.
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-014.jpg)
«Сёння Каталіцкі Касцёл у Беларусі дзякуе табе, Папа Бэнэдыкт XVI, за тваё вучэнне і служэнне як апостала веры і праўды; за тое, што ты да канца згарэў, як свечка на алтары служэння Касцёлу і чалавецтву», — сказаў на заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выказаўшы меркаванне, што, як і яго папярэднік Ян Павел ІІ, Бэнэдыкт XVI таксама неўзабаве можа быць абвешчаны святым.
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/01/15411/s-2023-01-05-pope-bxvi-022-cb.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-001.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-002.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-003.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-004.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-005.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-006.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-007.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-008.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-009.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-010.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-011.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-012.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-013.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-014.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-015.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-016.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-017.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-018.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-019.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-020.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-021.jpg)
![](/3/images/news/2023/01/15411/2023-01-05-pope-bxvi-022.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)