Пошук

02.01.2023 16:16   Catholic.by
Беларускія іерархі з Бэнэдктам XVI у Ватыкане падчас візіту ad limina Apostolorum у 2009 годзе

У сувязі са смерцю Папы эмэрыта Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць 31 снежня 2022 года, каталіцкія біскупы Беларусі заахвочваюць вернікаў маліцца за супакой яго душы, а святароў цэлебраваць святую Імшу ў інтэнцыі спачылага.

«Хто верыць, той ніколі не застаецца адзін: ні ў жыцці, ані ў смерці».
Папа Бэнэдыкт XVI

Паважанае духавенства, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

У суботу 31 снежня Пан Бог паклікаў да сябе Святога Айца, Папу эмэрыта Бэнэдыкта XVI, «пакорнага працаўніка Божага вінаградніка».

З яго смерцю заканчваецца цэлая эпоха ў гісторыі Касцёла.

Яго вучэнне і тэалогія перастаюць належаць толькі яму: цяпер яны перадаюцца тым, хто ўмее імі карыстацца і хоча іх цаніць. Яго спосаб разважаць пра веру і гаварыць аб ёй ужо з’яўляецца спадчынай не толькі Каталіцкага Касцёла, але і ўсяго хрысціянства. Дзякуем Папу Бэнэдыкту XVI за сведчанне веры і пакоры ў служэнні Касцёлу, а таксама за яго інтэлектуальную спадчыну, якую ён нам пакінуў.

Заахвочвем парафіі з’яднацца ў малітве, а душпастыраў цэлебраваць святую Імшу за душу спачылага Папы эмэрыта Бенедыкта XVI.

Пажадана, каб Імшы ў інтэнцыі спачылага цэлебраваліся да 5 студзеня — дня пахавання Бэнэдыкта XVI — альбо ў сам дзень пахавання.

Пры цэлебрацыі святой Імшы трэба выкарыстоўваць адзін з фармуляраў, пададзеных у Рымскім Імшале ў раздзеле малітваў за памерлых «За Папу» (с. 1537–1539). Літургічны колер — фіялетавы. У тэкстах неабходна дадаваць фармулёўку «Папа эмэрыт Бэнэдыкт XVI».

Каталіцкія біскупы Беларусі

Абноўлена 02.01.2023 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.