![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_73.jpg)
20 снежня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча святароў, якая стала другой аплаткавай сустрэчай перад Божым Нараджэннем духавенства Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя, з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі ксёндз Анджэй Шчупал CSsR. Прысутныя ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі.
Напрыканцы сустрэчы святары падзяліліся аплаткамі.
Ганаровым госцем сустрэчы ў семінарыі стаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Таксама ў ёй удзельнічаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_60.jpg)
Ад імя прэзбітэрыя Касцёла на Гродзеншчыне канцлер біскупскай курыі ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч выказаў іерархам віншаванні з нагоды блізкіх святаў Нараджэння Пана.
Арцыбіскуп Станеўскі, звяртаючыся да сабраных, падкрэсліў, што людзі чакаюць святарскай руплівасці і служэння. Іерарх заахвоціў не шкадаваць часу і сіл, асабліва ў святочны перыяд, каб несці вернікам патрэбную надзею.
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_70.jpg)
Біскуп Кашкевіч, у сваю чаргу, падзякаваў святарам за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў, каб святы Божага Нараджэння былі для іх напоўненыя радасцю і благаслаўленнем.
Сустрэча завяршылася святочным абедам.
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_52.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_70.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_54.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_55.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_64.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_60.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_73.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_75.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_74.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_78.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_82.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/12/s-2022-12-21-aplatak_grodno_44.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_52.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_70.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_54.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_55.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_64.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_60.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_73.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_75.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_74.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_78.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_82.jpg)
![](/3/images/news/2022/12/2022-12-21-aplatak_grodno_44.jpg)
Першая аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў лідскай парафіі Святой Сям’і некалькі дзён таму.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)