Пошук

01.12.2022 12:44   Catholic.by
photoclub.by

Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, прыняла шэраг неабходных мер для забеспячэння далейшай дзейнасці парафіяльнай супольнасці ва ўмовах часовага закрыцця Чырвонага касцёла.

Паведамленне

У сувязі са здарэннем, якое мела месца ў ноч з 26 на 27 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоным касцёле) і закрыццём касцёла для наведвання, здзяйснення літургічных абрадаў і правядзення малітоўных сустрэч, з клопатам пра духоўнае і рэлігійнае развіццё вернікаў парафіі, 30 лістапада 2022 года ў Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі былі прынятыя наступныя рашэнні:

  1. Згодна з дэкрэтам ад 29 лістапада 2022 года №43/д/22, ксёндз канонік Юрый Санько прызначаны адміністратарам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску для вядзення спраў, звязаных з рамонтам і будаўнічымі працамі ў парафіяльнай святыні, у якасці афіцыйнага прадстаўніка парафіі і Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі ў вядзенні перамоў з дзяржаўнымі ўладамі.
  2. Часовае размяшэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці супольнасці касцёла святога Сымона і святой Алены будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).
  3. Пачынаючы з Другой нядзелі Адвэнту, 4 снежня 2022 года, для вернікаў парафіі Чырвонага касцёла ў архікатэдры будуць адбывацца наступныя цэлебрацыі:
    • Вяночак да Божай Міласэрнасці (штодзённа) – 15.00;
    • святая Імша па буднях (з панядзелка па суботу) – пасля Вяночка;
    • святая Імша ў нядзелю – пасля Вяночка; 20.00.
  4. Парафіяльная канцылярыя, дзе можна будзе атрымаць інфармацыю па дзейнасці парафіі, будзе адкрыта ў плябаніі пры касцёле святога Сымона і святой Алены (вул. Савецкая, 13), а таксама ў адным з катэхетычных класаў пры архікатэдры.
  5. Час правядзенне катэхез абмяркоўваецца і будзе паведамлены пазней.
Абноўлена 05.12.2022 11:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.