Пошук

30.08.2022 10:12   Тэкст і фота: а. Аляксандр Стока OCD / Catholic.by

З 22 па 27 жніўня ў кляштары кармэлітаў босых у Мядзелі адбыліся рэкалекцыі для сясцёр законных.

Правёў духоўныя практыкаванні для кансэкраваных асоб айцец Юрый Кулай OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску.

Удзел у рэкалекцыях ўзялі сёстры з розных манаскіх супольнасцяў з Бярозы, Смаргоні, Бабруйска і Мінска.

Удзельніцы рэкалекцый у Мядзелі разважалі над тэмай «Быць сведкамі ўваскрасення».

На працягу праведзенага ў гасцінным мядзельскім Кармэлі тыдня, які быў вельмі цёплым не толькі дзякуючы гарачаму жнівеньскаму надвор’ю, але і цеплыні сэрцаў, распаленых полымем Святога Духа, сёстры збіраліся на супольную Эўхарыстыю, Літургію гадзінаў, удзельнічалі ў духоўных канферэнцыях і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Быў таксама час для асабістага разважання, духоўнага чытання і адпачынку.

У межах рэкалекцый сёстры наведалі славутую мядзельскую Кальварыю — найстарадаўнейшую ў Беларусі, — дзе перажылі набажэнства Крыжовага шляху і Эўхарыстыю на Гары Крыжоў.

Прыгажосць Мядзельскага краю спрыяла духоўнай засяроджанасці і медытацыі з мэтай аднаўлення ў сабе духоўнага жыцця і ўмацавання ў манаскім пакліканні.

 

 

Абноўлена 30.08.2022 22:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа