Пошук

17.08.2022 04:04   Тэкст: Аліна і Максім Угорыч / Фота: кс. Андрэй Сіповіч / Catholic.by

У суботу 13 жніўня ў Івянцы адбылася сустрэча сем’яў Паўночнага сектара руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінска, Лагойска і Негарэлага, а таксама святары — духоўныя дарадчыкі суполак.

Распачалася сустрэча урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў духоўны дарадчык рэгіёна Беларусь ксёндз Андрэй Сіповіч.

Святар адзначыў, што рух Equipes Notre-Dame утвараюць сужэнствы, якія асаблівым чынам запрасілі у сваё жыццё Маці Божую.

Ксёндз Андрэй заўважыў, што штодзённая ружанцовая малітва у сям’і — гэта вялікая дапамога на шляху да святасці.

Падчас святой Імшы адбылася цырымонія перадачы адказнасці за развіццё Паўночнага сектара руху Equipes Notre-Dame: Алена і Генадзь Манчынскія перадалі паслугу адказнай пары Алене і Валерыю Шымакам, якія будуць несці гэтае служэнне ў бліжэйшыя тры гады.

Адказная пара за рэгіён Беларусь Максім і Аліна Угорыч апранулі на новую адказную пару сектара сімвалічныя фартухі і запалілі свечку як сімвал запрашэння Езуса Хрыста ва усе справы далейшага развіцця руха.

Пасля святой Імшы Алена і Генадзь падзяліліся сведчаннем, што 3 гады іх служэння прайшлі вельмі хутка і звярнуліся да усіх з заклікам не баяцца адказнасці і новых форм служэння.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўсіх удзельнікаў сустрэчы чакаў святочны абед і забаўляльная праграма. Ужо традыцыйнай для мерапрыемстваў Паўночнага сектара стала танцавальная частка праграмы, падчас якой усе ахвотныя маглі вывучыць асноўныя элементы народных танцаў.

Уражаннямі ад сустрэчы падзяліліся Таццяна і Мікалай Меляшкевічы, сужэнства з Негарэлага.

«Сустрэча з сябрамі — гэта заўсёды прыемна. Такія ўжо родныя твары, шчырыя ўсмешкі, цёплыя словы.

Кожная сям’я для нас вельмі каштоўная. Мы вучымся адносінам да сужонка, дзяцей, бліжняга. На сустрэчы разам патанчылі, паспявалі, пасмяяліся і, галоўнае, разам праслаўлялі Пана Бога.

Дзякуем сям’і Манчынскіх за падыход і адданасць сваёй справе, за цеплыню і шчырасць, якая вельмі адчуваецца. А сям’і Шымакоў жадаем не баяцца, як казаў Генадзь Манчынскі, бо мы разам. Божай дапамогі і апекі святой Марыі! Да сустрэчы!»

 

Абноўлена 17.08.2022 22:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця