![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-002.jpg)
30 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) адбыўся другі фестываль-рэкалекцыі Novafest, лейтматывам якога сталі словы з Евангелля паводле Лукі: «Вы ж сведкі гэтага» (Лк 24, 48).
Ужо другі год Навагрудчына сустракала гасцей розных узростаў з усёй краіны, якія прыбылі на ўселюбскі фестываль-рэкалекцыі. Сярод зарэгістраваных былі ўдзельнікі з Асіповічаў, Астраўца, Бярозаўкі, Гродна, Іўя, Ліды, Мінска, Навагрудка, Смаргоні, Узды, Уселюба, Фаніпаля, Шчучына і іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі на фестывалі і госці з блізкага замежжа — з Санкт-Пецярбурга.
Усіх сабраных, незалежна ад узросту, аб’ядноўвала прага малітвы, пазнання Бога, жаданне праслаўляць Яго.
Фестываль распачаўся ўрачыстай святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў ксёндз Яўген Шымановіч.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-017.jpg)
Праграма фестывалю ўключала ў сябе таксама канферэнцыі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, сведчанні людзей, Крыжовы шлях, Ружанец, адарацыю, благаслаўленне.
На сёлетнім фестывалі-рэкалекцыях удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю касцёльных рухаў.
Так, прадстаўнікі беларускага рэгіёну міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame прапаноўвалі ўдзельнікам і гасцям фестывалю выканаць заданне «Прысядзем разам»: на флаеры, які атрымліваў кожны жадаючы, быў салодкі падарунак і пытанне, на якое адказваў кожны з сужонкаў. Прадстаўнікі «Апостальства салетынскай сям’і» раздавалі кнігі з пасланнем Панны Марыі ў Ля-Салет, а ўдзельніцы руху «Маці ў малітве» і намеснік дырэктара дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў расказвалі пра сваю дзейнасць, дэманструючы тэматычныя флаеры і буклеты. Ужо традыцыйна ўдзельнікі руху «Легіён Марыі» правялі Ружанец.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-032.jpg)
Шчыра і кранальна гучалі са сцэны сведчанні людзей. Розныя жыццёвыя сітуацыі, розныя людзі, розныя лёсы…
Кожны, хто слухаў гэтыя сведчанні, станавіўся сведкам жыццёвых гісторый, часта цяжкіх і, здавалася б, безнадзейных, але ў кожнай гэтай гісторыі людзі адкрываліся на Бога, кардынальна змянялі сваё жыццё, бо сустрэліся з Хрыстом, паверылі Яму, даверыліся Яго Маці.
Атмасферу, якая заахвочвае да малітвы, да разваг, стваралі на фестывалі музычны гурт «Міхаэлькі» з Мінска (кіраўнік Анастасія Усніч) разам з Вольгай Хілько, гродзенскі гурт «OPEN» Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі, гурт з Міра.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-012.jpg)
Спецыяльна для сёлетняга фестывалю ў парафіяльным музеі-краме былі створаны тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі ўселюбскага касцёла і мястэчка Уселюб.
На сёлетнім фестывалі адбылося адкрыццё «Казіміраўскай пошты».
Што такое «Казіміраўская пошта»? Гэта адна з форм сведчання пра нашу веру, пра касцёл ва Уселюбе, пра Божую і чалавечую любоў.
Працуе гэта так. З парафіі святога Казіміра ва Уселюбе ў любую мясціну Беларусі і ў любую краіну замежжа можна будзе выслаць паштоўку з выявай уселюбскага касцёла, уселюбскіх крыжоў, фігуры Маці Божай, сцэн з мінулагодняга фестывалю (аўтар фота Віктар Ведзень) і са слупком верша «Уселюб» паэткі і валанцёра фестывалю Алены Казловіч-Усцілоўскай.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-011.jpg)
Арганізатары прапануюць пісаць на паштоўцы словы малітоўнай падтрымкі родным, блізкім, сябрам, святарам, проста знаёмым.
Паштоўка з Уселюба — гэта, з аднаго боку, знак нашай увагі, нашай любові і клопату, якімі мы можам парадаваць бліжняга. Гэта ўсмешка, абдымкі, якія мы перадаем праз адлегласць.
З другога боку, гэта нагода адкрыць для сябе і дапамагчы ў гэтым іншым нашу Беларусь, адкрыць Уселюб. Як зазначаюць аўтары ініцыятывы, звычайная паштоўка можа стаць добрым прыкладам малодшаму пакаленню, якое такім чынам будзе вучыцца адорваць людзей увагай і малітвай.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-042.jpg)
Трэба дадаць, што высылка паштовак з Уселюба можа стаць цікавым квэстам. У вершы чатыры слупкі, а на кожнай паштоўцы размешчаны толькі адзін. На адваротным баку паштоўкі можна знайсці нумар слупка. Калі разаслаць родным і сябрам паштоўкі з усімі чатырма слупкамі, то пасля таго, як яны іх атрымаюць, змогуць стэлефанавацца і сабраць са слупкоў верш. На думку аўтараў ідэі, гэта выдатная нагода пачуць адзін аднаго і адчуць увагу бліжняга.
Першыя паштоўкі з малітоўнымі прывітаннямі і словамі падтрымкі ўжо паляцелі з фестывалю Novafest да сваіх адрасатаў у розныя гарады і вёскі Беларусі і замежжа.
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-043.jpg)
…Благаслаўленне напрыканцы фестывалю-рэкалекцый — адзін са шчымліва-цёплых момантаў, калі, здаецца, спыняецца час у ахутаным змрокам Уселюбе, які ззяе агеньчыкамі свечак у руках удзельнікаў.
І кладуцца на сэрца словы пробашча ўселюбскай парафіі ксяндза Віталія Цыбульскага: «Можаце растварацца ў свеце з гэтым святлом. Вяртацца з ім дадому і не гаснуць».
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-039-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-040-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-041-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-042-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-043-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-044-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-045-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-046-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-047-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-048-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/08/14892/s-2022-07-30-novafest-049-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-001.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-003.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-004.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-005.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-006.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-008.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-009.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-010.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-011.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-012.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-013.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-014.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-015.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-016.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-017.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-018.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-019.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-020.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-021.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-022.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-023.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-024.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-025.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-026.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-027.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-028.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-029.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-030.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-031.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-032.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-033.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-034.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-035.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-036.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-037.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-038.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-039.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-040.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-041.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-042.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-043.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-044.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-045.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-046.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-047.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-048.jpg)
![](/3/images/news/2022/08/14892/2022-07-30-novafest-049.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)