Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае творчыя калектывы ад парафій з усіх дыяцэзій Беларусі да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які арганізуе Віцебская дыяцэзія.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:
- малодшая (да 8 гадоў);
- сярэдняя (9-12 гадоў);
- старэйшая (13-17 гадоў).
Намінацыі: сола, гурт, інструментальная творчасць.
Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.
Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>> і даслаць заяўку па форме на электронны адрас: kascelmery@gmail.com да 15 снежня 2025 года.
Фестываль пройдзе 3 студзеня 2026 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (Мёры, пл. Леніна, 14).
Пачатак у 10.00.
Удзельнікам конкурсу неабходна прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.
Пачатак у 10.00.
Удзельнікам конкурсу неабходна прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+375 (29) 216-02-86 — ксёндз Андрэй Кулік.






