Пошук

29.06.2022 13:24   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Раніцай 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, з Мінска ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на фэст стартала група пілігрымаў на роварах.

Перад дарогаю ўдзельнікі велапілігрымкі сабраліся на святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

На заканчэнне ўрачыстай цэлебрацыі святар благаславіў пілігрымаў на дарогу, акрапіўшы іх асвячонаю вадою.

Пасля Імшы група ў складзе двух дзясяткаў пілігрымаў на жалезных конях скіравалася ў бок Радашковічаў. У мястэчка, дзе быў ахрышчаны Купала, яны прыбудуць пад вечар і застануцца там на начлег. У другі дзень з пагоркаў паўночнай Міншчыны велапілігрымы спусцяцца ў даліну Віліі і наступную ноч правядуць у Касцяневічах, што непадалёк ад Вілейкі.

    

Пілігрымка завершыцца 1 ліпеня, калі ўдзельнікі дасягнуць мэты свайго падарожжа і далучацца да святкавання сёлетніх урачыстасцў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі Беларусі.

Абноўлена 29.06.2022 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця