Пошук

28.02.2022 10:58   Паводле: ave-maria.by
Фота: ave-maria.by

Сакавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» (№ 3 (324) 2022) прысвечаны ролі жанчын у Касцёле.

Агляд новага нумара з’явіўся на сайце выдання ave-maria.by.

Рэдакцыя часопіса запрашае чытачоў разам з аўтарамі паразважаць над роляю жанчын у Бібліі і правесці пэўныя паралелі з сучаснасцю.

Як у сваім прывітальным слове заўважыла рэдактар часопіса «Ave Maria» Крыстына Лялько, жанчыны Касцёла «сваім служэннем і сваім жыццём заўсёды ўплывалі (і ўплываюць) на фармаванне вобразу Касцёла, яго аблічча, робячы гэтае аблічча больш узнёслым і кранальным, святым і прывабным, бо заўсёды яны мелі (і маюць) за прыклад найперш Марыю — Маці Хрыста і Маці Касцёла».

У рубрыцы «Школа малітвы» айцец Юрый Кулай OCD прапануе паразважаць пра вядомы евангельскі сюжэт: сустрэчу Хрыста з грэшніцамі і тое, як Ён не асуджае людзей, а дапамагае ім адмовіцца ад граху. У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» ксёндз Андрэй Рылка тлумачыць, чаму жанчыны не могуць прымаць сакрамэнт пасвячэння.

Ганна Шаўчэнка ў сваім артыкуле закранае важнае для кожнай жанчыны пытанне — адчуванне ўласнай прыгажосці.

Вялікае інтэрв’ю з Людмілай Платавай, чэшкай, якая ўжо шэсць гадоў працуе ў рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas», падрыхтавала Іна Бігель.

Айцец Яўген Голуб OFMConv дзеліцца з чытачамі думкамі аб сутнасці жаночай прыроды і «новым фемінізме».

Віктар Ведзень падрыхтаваў для чытачоў грунтоўны матэрыял, прысвечаны аўтамабільнай пілігрымцы па Беларусі з копіямі найбольш шанаваных абразаоў Маці Божай з беларускіх марыйных санктуарыяў.

Старонкі часопіса ўпрыгожваюць вершы і пераклады нашай пастаяннай аўтаркі Ірыны Багдановіч і паэзія Марыі Новікавай, інтэрв’ю з якой таксама публікуецца ў гэтым нумары «Ave Maria».

Рэдакцыя часопіса шчыра дзякуе чытачам за дасланыя лісты. У гэтым нумары часопіса друкуюцца словы віншавання, з якімі вернікі Віцебскай дыяцэзіі звяртаюцца да біскупа Алега Буткевіча з нагоды яго 50-годдзя. Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» далучаецца да гэтых віншаванняў.

Абноўлена 28.02.2022 11:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа