Пошук

30.03.2026 15:44   Catholic.by

З нагоды юбілею 70-годдзя галоўнага рэдактара каталіцкіх часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» спадарыні Крыстыны Лялько біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён, кіруе паважанай юбілярцы свае віншаванні.

Паважаная спадарыня Крыстына!

У дзень Вашага 70годдзя з удзячнасцю ўзношу малітву да Пана за дар Вашай асобы, за Ваш талент, служэнне і нязменную адданасць беларускай каталіцкай справе. На працягу многіх дзесяцігоддзяў Вы былі і застаецеся голасам веры, культуры і духоўнай годнасці нашага народа.

Дзякую Вам за мужнасць і вернасць, з якімі Вы стваралі і развівалі часопісы «Ave Maria» і «Наша вера», робячы іх сапраўднымі асяродкамі хрысціянскай думкі, духоўнай адукацыі і культурнага адраджэння. Ваш паэтычны дар, перакладчыцкая праца і тонкае адчуванне слова сталі благаслаўленнем для многіх пакаленняў чытачоў.

Няхай Пан Бог, які шчодра адарыў Вас талентамі, працягвае благаслаўляць Ваш шлях, дорыць здароўе, унутраны супакой і радасць служэння. Няхай Маці Божая трымае Вас пад сваім плашчом і вядзе да новых плёнаў, а Дух Святы натхняе на далейшыя творчыя здзяйсненні.

З павагай і малітвай,

Аляксандр Яшэўскі SDB

Абноўлена 30.03.2026 15:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.