Пошук

04.01.2022 11:49   Паводле: Catholicnews.by / Відэа: тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» / Catholic.by

Напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння Пана Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узяў удзел у тэлеперадачы «Вечерний Витебск», якая выйшла ў прамым эфіры тэлерадыёкампанiі «Вiцебск» 24 снежня.

Як паведамляецца на партале Catholicnews.by, у святочнай праграме разам з іерархам бралі ўдзел вiкарый віцебскай парафii Святой Барбары айцец Вiталь Сапега ОР, а таксама парафіяльная моладзь, якая заспявала песні праслаўлення.

У перадачы былі закранутыя розныя тэмы: ад святкавання Калядаў да сутнасці веры, ад адносін чалавека з Богам да аховы стварэння.

На заканчэнне перадачы, якая працягвалася амаль гадзіну, біскуп Буткевіч павіншаваў усіх вернікаў са святам Божага Нараджэння.

«Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, няхай гэтае свята Божага Нараджэння, да якога мы рыхтаваліся, якое сустракаем з такой вялікай радасцю, напоўніць супакоем вашыя сэрцы; няхай прыняся спаўненне тых найглыбейшых жаданняў.

Варта даверыцца Богу — таму Слову, якое сталася целам і ёсць сярод нас. Няхай гэтая радасць будзе спадарожнічаць вам, вашым сем’ям, усёй нашай краіне на працягу надыходзячага Новага года», — пажадаў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату

Абноўлена 04.01.2022 16:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа