Пошук

29.11.2021 14:23   Catholic.by
Жанчына, апранутая ў сонца, і цмок з Апакаліпсісу. Габелен XIV ст. / commons.wikimedia.org

Айцы дамінікане, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве, запрашаюць усіх ахвотных падчас Адвэнту з 1 па 22 снежня штодзённа разам чытаць, разважаць і ўцелаўляць у жыццё кнігу Апакаліпсісу.

Штодзённа айцы прапануюць чытаць па адным раздзеле апошняй кнігі Новага Запавету, якая складаецца з 22-х раздзелаў. Гэтаму чытанню яны запрашаюць прысвяціць каля 30-і хвілін кожны дзень.

Парадак чытання і разважання:

  • Перад чытаннем прасіць Духа Святога, каб асвятліў сваёю мудрасцю.
  • Прачытаць раздзел уважліва 1–2 разы
  • Сканцэнтравацца на словах, якія асабліва кранулі
  • Паразважаць над гэтымі словамі
  • Распачаць асабістую размову з Богам
  • Падзякаваць за дары і праславіць Найвышэйшага
  • Зрабіць добры учынак, які падказвае Слова Божае

Усіх ахвотных распачаць супольнае чытанне кнігі Апакаліпсісу айцы дамінікане запрашаюць далучыцца да групы ў Viber: АпАдвэнт2021 (кантакт: +375 (29) 291 92 11 — айцец Раман Шульц ОР).

У групе будзе з’яўляцца штодзённы каментар да адпаведнага раздзела, а таксама разважанне польскага дамініканіна айца Адама Шустака ОР, узятае з яго «Страшных рэкалекцый» у перакладзе на беларускую мову.

«Няхай нашая адвэнтавая сустрэча са Словам Божым будзе часам навяртання і супольнай малітвы, каб Божы Сын, Эмануэль, нарадзіўся нанава ў нашых сэрцах», — выказваюць пажаданне арганізатары ініцыятывы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.