Пошук

20.12.2021 15:24   Паводле: ave-maria.by

Апошні ў гэтым годзе снежаньскі нумар часопіса «Ave Maria» традыцыйна рыхтуе чытачоў да ўрачыстасці Божага Нараджэння.

Як адзначаецца ў анонсе нумара на сайце часопіса ave-maria.by, некалькі важных матэрыялаў нумара прысвечаны перажыванню перыяду Адвэнту. Найперш гэта пастырскае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Айцец Віктар Жук SІ у сваім артыкуле заклікае вернікаў перажываць Адвэнт па прыкладзе і пад апекаю святога Юзафа — галавы Святой Сям’і.

У рубрыцы «Школа малітвы» айцец Юрый Кулай OCD разважае на тэму прагнення Бога, якое павінен падтрымліваць і развіваць у сабе кожны хрысціянін. Асабліва гэтае разважанне актуальна ў Адвэнт, калі мы чакаем прыйсця Пана.

Рэдакцыя прапануе чытачам працягнуць духоўныя разважанні і падрыхтоўку да свята матэрыялам «10 фактаў пра Бога, якім вучыць нас гісторыя Нараджэння Езуса», а на вокладцы часопіса змешчаны малітвы да Нованароджанага Дзіцяткі Езуса.

Святочны настрой дапаможа стварыць паэтычная старонка часопіса з вершамі, прысвечанымі Божаму Нараджэнню.

Тэрэса Клімовіч працягвае знаёміць з сутнасцю духоўнасці святога Ігнацыя Лаёлы. Артыкул у гэтым нумары «Ave Maria» прысвечаны ўменню рабіць выбар.

Увосень распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія». У гэтым нумары друкуецца запрашэнне на Сінадальную кансультацыю для вернікаў.

Яшчэ адна важная тэма, на якую прапануе паразважаць часопіс — абарона жыцця.

У лістападзе ў Навагрудку праходзіў першы Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця. У снежаньскім нумары змешчаны некаторыя матэрыялы з гэтага кангрэса.

У працяг тэмы бацькоўства Галіна Калевіч дзеліцца кранальным сведчаннем жыцця Наталлі, маці пяцёх дзяцей, якой не заўсёды было лёгка прыняць дар мацярынства.

Матэрыял «Не дзеля дарослых» ставіць няпростыя пытанні аб усынаўленні дзяцей і праблемах, якія могуць пры гэтым узнікнуць.

Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто» шчыра віншуюць з 25-гадовым юбілеем святарства біскупа Юрыя Касабуцкага, ксяндза доктара каноніка Яна Крэміса, ксяндза каноніка Аляксандра Чайкоўскага, ксяндза Рышарда Пэрчака і ксяндза Уладзіслава Шышлу, а ксяндза Уладзіміра Русака — з 20-годдзем святарства.

З рэдакцыйнай пошты ў гэтым нумары часопіса друкуецца допіс Марыі Мяжэвіч з пасёлка Валяр’янава, прысвечаны векавому юбілею місіі салезіянаў на Беларусі.

Абноўлена 20.12.2021 15:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа