![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-022.jpg)
Увечары 22 лістапада, ва ўспамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч маліўся за ўсіх, хто праслаўляе Бога прыгожай музыкай і спевам.
З нагоды літургічнага ўспаміну святой апякункі касцёльнай музыкі і спеваў заслужаны іерарх узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).
Перадусім арцыбіскуп павіншаваў арганістаў і харыстаў, падзякаваў ім за прыгожыя спевы і пажадаў поспехаў і Божага благаслаўлення ў служэнні Касцёлу і ў асабістым жыцці.
У прамоўленай гаміліі ён нагадаў вернікам аб жыццёвым шляху святой Цэцыліі, якая ў вельмі маладым узросце прысвяціла сваё дзявоцтва Хрысту, аднак была змушана выйсці замуж за паганіна. Заварожаны стылем яе жыцця ў чысціні, ён стаў хрысціянінам.
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-015.jpg)
«За сваю вернасць Хрысту святая Цэцылія была пазбаўлена зямнога жыцця, але ва ўзнагароду за вернаць атрымала жыццё вечнае», — падкрэсліў іеарарх.
Ён дадаў, што святая Цэцылія, як мудрая панна з евангельскага аповеду, не прапусціла час наведвання яе Езусам, прыняла Ягоную ласку і засталася вернай яму ажно да смерці, а таму з’яўляецца для ўсіх хрысціянаў прыкладам плённага прыняцця Божай ласкі, якую сімвалізуе алей у светачы.
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-023.jpg)
«Вера святой Цэцыліі праяўлялася праз музыку і спеў. Яе дом стаў асяродкам сакральнай музыкі і спеву і такім чынам спрыяў распаўсюджванню Божага слова.
Святая Цэцылія загінула, але хрысыціянская музыка і спевы засталіся і далей нясуць у свет духоўнае жыццё, якое не памірае. Музыка не мае межаў і таму з’яўляецца ўніверсальным спосабам евангелізацыі», — зазначыў арцыбіскуп.
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/11/14020/s-2021-11-22-chk-024-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-011.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-012.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-013.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-014.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-015.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-016.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-017.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-018.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-019.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-020.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-021.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-022.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-023.jpg)
![](/3/images/news/2021/11/14020/2021-11-22-chk-024.jpg)
Разам з тым іерарх, які ў беларускім каталіцкім епіскапаце ўжо шмат гадоў адказвае за літургію і ўзначальвае Камісію Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, звярнуў увагу на негатыўную тэндэнцыю, што назіраецца ў апошні час, бо практыка касцёльнага спеву паступова прыходзіць у заняпад.
«Мы перажываем парадокс, бо касцёлы становяцца месцамі правядзення музычных канцэртаў, а вернікі на літургіі спяваюць усё менш і менш. Гэта негатыўна адбіваецца на ўдзеле людзей у набажэнствах», — сцвердзіў арцыпастыр.
У сувязі з гэтым ён заклікаў адрадзіць практыку касцёльных спеваў, а тых, хто спявае, актыўна далучацца да касцёльных хораў. Сваю гамілію арцыбіскуп Кандрусевіч завяршыў малітвай: «Святая Цэцылія, выпрасі нам у Бога ласку праз сакральную мызыку і касцёльны спеў не размінуцца з Езусам, які прыходзіць, і прыняць Ягоную ласку, якая патрэбна для збаўлення».
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)