ДКТ Caritas Віцебскай дыяцэзіі з радасцю паведамляе, што распачынаецца падрыхтоўка да IV Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданнне Святога Пісання.
Праз сайт газеты «Каталіцкі веснік» Catholicnews.by арганізатары запрашаюць да ўдзелу дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях:
- 1 катэгорыя — дзеці ад 9 да 11 гадоў уключна (могуць быць меншыя);
- 2 катэгорыя — дзеці ад 12 да 14 гадоў уключна.
Асновай конкурсных матэрыялаў у 2022 годзе будзе змест наступных кніг Бібліі: 1 Кніга Самуэля (1 Книга Царств у т.зв. «сінадальным» перакладзе на рускую мову) са Старога Запавету; Апостальскія Пасланні: Якуба, 1 Пятра, 2 Пятра, Юды з Новага Запавету.
У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй дакладныя даты правядзення конкурсу яшчэ не вызначаны. Правядзенне першага этапу запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2021 года.
Фармуляр заяўкі на ўдзел у Конкурсе, а таксама рэгламент і іншая патрэбная інфармацыя для дзяцей і катэхетаў будуць даступныя ўжо ў 2022 годзе.
Пытанні, звязаныя з конкурсам, можна скіраваць на паштовую скрыню: vitebsk.caritas@gmail.com.
Дыяцэзіяльны каардынатар — сястра Дар’я Галубкова OV.