Пошук

08.10.2021 17:42   Catholic.by

10 кастрычніка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (ст.м. Каменная горка) адкрыецца выстава твораў Станіслава Янчарскага, аўтара пяцітомнага фотаальбома «Касцёлы Беларусі».

Адкрыццё а 11–й гадзіне.

Станіслаў Янчарскі нарадзіўся ў вёсцы Рудзеўшчына на Івейшчыне, жыве ў Мінску. Мае некалькі вышэйшых адукацый, адна з якіх гістарычная.

Захапляецца фатаграфіяй з дзяцінства, шмат падарожнічае па прыгожых і цікавых мясцінах. Фотаграфіямі з падарожжаў дзеліцца на рэгулярных выставах, а таксама ў кнігах.

Дзейнасць фотамастака спрыяе лепшаму вывучэнню і захаванню сакральнай гістарычнай спадчыны нашай краіны. Пасля чатырохгадовай працы ў 2021 годзе выйшла пяцітомнае выданне «Касцёлы Беларусі», якое паказывае гісторыю і прыгожасць каталіцкіх святынь нашай краіны

Абноўлена 08.10.2021 23:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.