Пошук

15.09.2021 13:00   Catholic.by
Аляксандр Румак. Фота: mogilev-region.gov.by

14 верасня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак скіраваў ліст новапрызначанаму арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Юзафу Станеўскаму, у якім павіншаваў яго з гэтым прызначэннем.

Падаем неафіцыйны пераклад з рускай мовы ліста Упаўнаважанага.

Мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму

Ваша Эксцэленцыя!

Ад усёй душы віншую Вас з прызначэннем арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Многія стагоддзі гісторыя беларускага народа была шчыльна звязана з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. Сёння Каталіцкі Касцёл працягвае сваю стваральную працу па захаванні і развіцці духоўнай спадчыны Беларусі, выхаванню ў грамадзянаў нашай краіны міласэрнасці, спачування, адказнасці і патрыятызму.

Упэўнены, Ваша Эксцэленцыя, што ў важным духоўным служэнні Вы будзеце рабіць значны ўнёсак у развіццё такіх запатрабаваных у беларускім грамадстве традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія сімвалізуюць дабро, любоў, надзею і з’яўляюцца духоўна-маральным арыенцірам для многіх людзей.

Выказваю надзею, што Ваш багаты духоўны вопыт і ў далейшым будзе знаходзіць прызнанне ў вернікаў, спрыяць умацаванню традыцый самабытнасці і талерантнасці беларускага народа, захаванню міжканфесійнага міра і згоды ў нашай краіне.

Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, доўгіх гадоў жыцця, Божай дапамогм ў высакародным служэнні дзеля дабра Касцёла і Бацькаўшчыны.

З павагай,

Упаўнаважаны А.А. Румак

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа