Пошук

10.02.2026 15:01   Catholic.by

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А.А.Румак. Фота: BELTA

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак дасылае свае спачуванні ў сувязі са смерцю біскупа эмэрыта Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.

Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў Беларусi,

Мiтрапалiту Miнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii

арцыбiскупу Iосiфу Станеўскаму

Ваша Эксцэленцыя!

3 вялікім жалем прыняў вестку аб смерці сапраўднага пастыра i духоўнага настаўніка для шматлікіх каталіцкіх вернікаў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца.

Яго лёс быў непарыўна звязаны з Беларуссю i з лёсам нашага народа, а яго жыццё стала сведчаннем глыбокай веры. Праз асабісты вопыт, праз высокія маральныя якасці ён сцвярджаў непахіснасць хрысціянскіх  ідэалаў,  садзейнічаў  адраджэнню  найлепшых  духоўных i культурных традыцый Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Прыміце мае шчырыя спачуванні з нагоды трагічнай падзеі. Падзяляю боль незваротнай страты разам з Вамі, Ваша Эксцэленцыя, разам з беларускімі каталікамі, усімі тымі, хто ведаў яго асабіста як духоўнага пастыра, сціплага i добразычлівага, неабыякавага да духоўных патрэбаў людзей.

Няхай светлая памяць пpa біскупа Казіміра Велікасельца кранае сэрцы людзей, дае ім прыклад самаадданнага служэння найлепшым хрысціянскім каштоўнасцям.

Са смуткам,

Упаўнаважаны А.А.Румак

Абноўлена 10.02.2026 17:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.