У нядзелю 12 верасня вернікі парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) віталі ў сваёй парафіяльнай святыні фігуру святога Міхала Арханёла з італьянскага санктуарыя ў Гаргана.
Перэгрынацыя, ініцыятарам якой з’яўляецца ксёндз канонік Іар Лашук, пробашч парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах, урачыста распачалася 29 верасня 2018 года, у свята святога Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
Яе мэта — малітва за Беларусь і ажыўленне культу нябеснага заступніка мясцовага Касцёла.
Год таму фігура нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі перэгрынавала па парафіях у інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.
Цяпер яна наведала парафію ў Вішневе па просьбе мясцовых вернікаў і іх душпастыра ксяндза Антонія Казлоўскага, якія перад ёю маліліся аб абароне ад усялякага зла праз заступніцтве святога Арханёла Міхала.