Пошук

16.08.2021 16:04   Тэкст: а. Яўген Голуб OFMConv / Фота: Генадзь Бука / Catholic.by

Крэатыўна адзначылі 80-ю гадавіну мучаніцтва святога Максімільяна Кольбэ айцы францішкане ў Івянцы: з гэтай нагоды ў суботу 14 жніўня там адбыўся Першы парафіяльны мастацкі плэнер.

47 аматараў жывапісу з Івянца, Мінска, Гродна і Новай Мышы пад кіраўніцтвам мастачкі Надзі Букі спрабавалі авалодаць майстэрствам малявання з натуры ў тэхніцы акварэлі.

Некаторыя з удзельнікаў пленэру ўжо даўно займаюцца маляваннем, іншыя ўпершыню ўзялі ў рукі пэндзлі, але кожны адзначыў, што гэты час прынёс задавальненне, дазволіў яшчэ больш развіць свае здольнасці і падараваў магчымасць сустрэць аднадумцаў.

Гасцінныя івянецкія парафіяне пад кіраўніцтвам пробашча парафіі святога Міхала арханёла айца Паўла Раманчука OFMConv накармілі аматараў мастацтва абедам, а пасля ўсе ахвотныя мелі магчымаць убачыць творчы плён плэнеру на імправізаванай выставе на адкрытым паветры.

Абноўлена 16.08.2021 18:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа