30 мая ў парафіі святога Яна Паўла ІІ адбылася першая Святая Камунія.
68 дзяўчынак і хлопчыкаў упершыню прынялі Цела Хрыста ў свае чыстыя, поўныя Веры сэрцы.
Да гэтага важнага дня ім дапамагалі рыхтавацца бацькі, пробашч парафіі ксёндз Яўген Учкуроніс і сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса з Гудагая.
Адчуць і падзяліць іх радасць дапамагае дасланы фотарэпартаж.