Пошук

13.05.2024 05:15   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 10 (631) 2024) удзельнік сустрэчы касцёльных рухаў і супольнасцяў у Будславе дзеліцца ўражаннямі, апавядаецца пра хобі гродзенскага святара і даюцца традыцыйныя парады псіхолага.

Сустрэча прадстаўнікоў касцёльных рухаў і супольнасцяў адбылася ў Будславе. У апублікаваным матэрыяле ўдзельнікі з Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства.

Фотамастацтва ў жыцці святара. Інтэрв’ю з айцом Сяргеем Мігуном OFMConv, пробашчам гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай, аб творчасці, натхненні і ідэі ўласнай выставы.

Як мець справу з энергетычным вампірам? Пра тое, як трымаць субардынацыю ў камунікацыі з чалавекам, які «п’е тваю кроў», разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  12 мая ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах пададзены на сайце Grodnensis.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.