Пошук

24.05.2021 10:14   Фота: Антон Барэйка / Catholic.by

У суботу 22 мая Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч у прыватным парадку наведаў праваслаўны Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах, дзе памаліўся перад адной з самых шанаваных хрысціянскіх рэліквій Беларусі — цудатворнай іконай Маці Божай Жыровіцкай.

Гэтая старадаўняя выява Багародзіцы на камені стала першым на нашых землях цудадзейным абразом Маці Божай, каранаваным папскімі каронамі.

Каранацыя жыровіцкай іконы адбылася ў 1730 годзе.

Раней нунцый Ёзіч наведаў Будслаў, дзе памаліўся перад іконай Маці Божай Будслаўскай.

Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне таксама памаліўся аб вечным жыцці для спачылага Ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, пахаванага ў манастыры ў Жыровічах.

 

Абноўлена 24.05.2021 14:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.