У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 18 (639) 2024) апавядаецца пра навуковую канферэнцыю на тэму новай евангелізацыі, публікуецца спецыяльнае інтэрв’ю з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, а таксама даюцца парады псіхолага наконт таго, як пераадолець страх няўдачы.
Несці Евангелле ў свет. У матэрыяле апавядаецца пра навуковую канферэнцыю, якая прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на тэму «Новая евангелізацыя ў кантэксце дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі».
«Досвед вашага народа я заўсёды буду несці з сабою». На завяршэнне сваёй місіі ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч даў спецыяльнае інтэрв’ю для «Слова Жыцця».
Як пераадолець страх няўдачы? Пра тое, чаму памыляцца нармальна і як настройваць сябе перад важнымі пераменамі, разважае псіхолаг у традыцыйнай рубрыцы газеты.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 13 кастрычніка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.