У новым, першым у 2025 юбілейным годзе нумары газеты «Слова жыцця» (№ 1 (645) 2025) апавядаеыыа пра адметнасці Юбілею ў Гродзенскай дыяцэзіі, падаюцца сведчанні сужонкаў пра радасць дзялення верай, а таксама парады псіхолага адносна таго, як маўчанне шкодзіць сужэнству.
2025: надзея не расчаруе. Бягучы год булай Spes non confundit Папа Францішак абвясціў Юбілейным годам надзеі. У матэрыяле апавядаецца пра тое, якія ласкі можна атрымаць падчас Святога года і дзе ў Гродзенскай дыяцэзіі вызначаны юбілейныя касцёлы.
Дзелімся радасцю веры. Сведчанні сужонкаў. Жыццёвы досвед сямейных пар з гродзенскіх парафій паказвае, што, перажыўшы аднаўленне веры, немагчыма пакінуць гэты духоўны вопыт «для сябе»: чалавек атрымлівае матывацыю да дзеяння.
Як маўчанне шкодзіць сужэнству? Пра гульні ў «маўчанку» і «пакаранне» цішынёй як форму маніпуляцыі ў сямейным жыцці разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 12 студзеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.