Ва ўспамін св. Юзафа рамесніка папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да святога Юзафа сем новых заклікаў (дэкрэт №133/21 Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад 1 мая 2021 г.).
Па даручэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Біскупаў, Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла, якая ўваходзіць у структуру згаданай Камісіі, падрыхтаваны пераклад на беларускую мову гэтых заклікаў і прадстаўлены Канферэнцыі Біскупаў з мэтаю іх зацвярджэння для літургічнага ўжытку.
У адпаведны час Канферэнцыяй Біскупаў будзе прынята рашэнне аб увядзенні ва ўжытак новых заклікаў. Тэкст Літаніі да святога Юзафа, дапоўнены новымі заклікамі на беларускай мове, будзе афіцыйна прадстаўлены.