Нядзельнай раніцай 4 красавіка, у Вялікдзень, цэлебрацыю Рэзурэкцыі ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўзначаліў Апостальскі адміністратар Мінска-Магіёлёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец.
Перад распачаццем святой Імшы пад святочныя пералівы званоў мінскай катэдры парафіяльная супольнасць прайшла ў Эўхарыстычнай працэсіі з велікоднымі спевамі, якія штогод пасхальнай раніцай разносяцца па цэнтральных вуліцах сталіцы, абвяшчаючы вялікую праўду хрысціянскай веры — Хрыстус уваскрос!