Пошук

06.04.2021 09:38   Catholic.by

1 красавіка ксёндз канонік Францішак Рудзь узяў удзел у заключнай сустрэчы праграмы «Дыялог культур і рэлігій», якая праводзілася па ініцыятыве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтай захавання і папулярызацыі духоўных каштоўнасцяў дзеля кансалідацыі грамадства.

Сустрэча прайшла ў праваслаўным храме ў гонар іконы Божай Мацi «Усіх тужлівых радасць» у Мінску і стала завяршальнай у цыкле мерапрыемстваў, якія ўключалі наведванне храмаў і дыялог з прадстаўнікамі асноўных рэлігій і канфесій краіны.

Падобная сустрэча з прадстаўнікамі каталіцкай канфесіі прайшла 18 сакавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай. Са студэнтамі і выкладчыкамі БДУ тады сустрэўся біскуп Казімір Велькаселец і пробашч парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь.

У заключным мерапрыемстве праекта «Дыялог культур і рэлігій» ўзялі ўдзел прадстаўнікі каталіцкага, юдэйскага і ісламскага веравызнанняў.

Для гасцей правялі экскурсіі ў храме і Цэнтры асветы і міласэрнасці Беларускага Экзархата.

У межах праграмы прайшло пасяджэнне круглага стала і абмеркаванне пытанняў выкладання рэлігіязнаўства ў духоўных і свецкіх установах адукацыі, рэстаўрацыі і рэканструкцыі архітэктурных збудаванняў, захавання і экспанавання прадметаў рэлігійнага культу, перспектывы развіцця пілігрымкавага турызму.

 
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.