Пошук

04.02.2021 10:08   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

4 лютага ў Мінску збіраюцца прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі з нагоды Міжнароднага дня чалавечага братэрства, які па ініцыятыве Папы Францішка святкуецца ў гэты дзень упершыню.

Каталіцкі Касцёл на сутрэчы прадстаўляе Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На міжканфесійным форуме ў Мінску будуць абмяркоўвацца тэмы, актуальныя для Беларусі.

Сярод іх — тэма дыялогу і выпрацоўкі адзінай пазіцыі канфесій перад выклікамі і пагрозамі сучаснасці (аборты, наркаманія, алкагалізм); каардынацыя намаганняў па пераадоленні сацыяльна-палітычнага напружання і вырашэнні сацыяльных праблем; вызначэнне шляхоў супрацоўніцтва прадстаўнікоў розных канфесій у Беларусі; выпрацоўка адзінай пазіцыі адносна пахавання памерлых у адпаведнасці з традыцыяй, якая паходзіць ад Абрагама (супраць крэмацыі).

На форуме таксама разгледзяць прапанову аб правядзенні міжканфесійнага моладзевага круглага стала ў Мінскай саборнай мячэці. Сустрэча плануецца ў сакавіку.

Падставай для сустрэчы стаў «Дакумент пра чалавечае братэрства дзеля міру ва ўсім свеце», падпісаны Папам Францішкам 4 лютага 2019 г. у Абу-Дабі разам з Вялікім імамам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйхам Ахмедам Эль Таебам.

Абноўлена 04.02.2021 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.