У пятніцу 1 студзеня няма абавязку ўстрымання ад мясных страў, паколькі ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
Заўсёды, калі на пятніцу прыпадае пэўная касцёльная ўрачыстасць, вернікі не маюць абавязку ўстрымлівацца ад мясных страў.
Разам з тым, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, якая з’яўляецца абавязковай, кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета гэта можна зрабіць з дапамогаю прамой трансляцыі.