9 снежня стала вядома, што затрыманых напярэдадні ў Віцебску святароў выпусцілі да суду.
Як паведамляецца на старонцы мінскай грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа Svjazep.org, дата суду над айцом Віктарам Жуком SI і айцом Аляксеем Варанко пакуль не прызначана, а распачатая супраць іх па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях справа знаходзіцца на дапрацоўцы.
«Айца Віктара і айца Аляксея, а таксама іх блізкіх суправаджаем салідарнай малітвай», — дадаецца на старонцы сталічнай парафіі.
Вернікі і іерархі вельмі ўважліва сочаць за лёсам святароў і гатовыя аказаць ім неабходную падтрымку, перадусім духоўную.