Пошук

18.11.2020 21:14   Catholic.by

18 лістапада ў Генеральнай пракуратуры Генеральнаму вікарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупу Юрыю Касабуцкаму было абвешчана афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона.

Як " target="_blank" rel="noopener noreferrer">паведаміў аддзел інфармацыі Генеральнай пракуратуры, гэта было звязана з выказваннямі іерарха на яго асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook адносна «дэмантажу і пераносу» стыхійнага мемарыялу памяці забітага Рамана Бандарэнкі.

Разам з біскупам Юрыем Касабуцкім такое ж папярэджанне атрымаў Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Сергій Лепін, які таксама выказаў сваё незразуменне такіх дзеянняў, як «глумление над портретами убиенного» і «сатанинское попрание лампад и иконок».

Паводле Генеральнай пракуратуры, такія выказванні «свядома павышаюць узровень напружання ў грамадстве, распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як наступства, варожасць у адносінах да названых сацыяльных груп насельніцтва». У пракуратуры лічаць, што «падобныя дзеянні недапушчальныя і непрымальныя, паколькі не толькі не адпавядаюць асноватворнай ролі Царквы ў частцы дасягнення ўзаемаразумення, талерантнасці і згоды ў грамадстве, але і пабуджаюць грамадзянаў да агрэсіі, супрацьпраўных дзеянняў, вярашэння ўзніклых пытанняў неканстытуцыйным шляхам. Больш за тое, падобныя выказванні супярэчаць артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забараняе дзейнасць рэлігійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, скіраваную супрць грамадскай згоды».

Акрамя таго, аддзел інфармацыі Генеральнай пракуратуры адзначае, што правы на выкананне дзяржаўных функцый, даванне прававой ацэнкі правамернасці дзеянняў прадстаўнікоў улады і грамадзян маюць упаўнаважаныя дзяржаўныя органы, а рэлігійным арганізацыям такія паўнамоцтвы не нададзены.

Як паведамляецца, «Генеральная пракуратура вынесла і прадпісанне Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у якім запатрабавала ліквідаваць выяўленыя парушэнні і прыняць дадатковыя меры па прадухіленні рознагалоссяў у сферы ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.