Пошук

27.02.2024 09:05   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: opusdei.org

Святы Пасад ініцыяваў кампанію ў папулярных сацыяльных сетках Facebook і Instagram, прысвечаную пятай гадавіне з часу публікацыі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Christus Vivit («Хрыстус жыве»), напісанай у форме ліста да моладзі.

«Аб’яднаць маладых людзей з усяго свету ў дванаццацітыднёвым досведзе абмену сучасным сэнсам і духам Christus Vivit, а таксама плёнам нядаўніх Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне ў 2023 годзе», — такая мэта праекта, які стартаваў пад эгідай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Як нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, адгартацыя Christus Vivit была выдадзена пасля Сіноду Біскупаў на тэму моладзі.

Кампанія будзе працягвацца да 25 красавіка. У яе межах прадставяць матэрыялы, якія, як мяркуецца, паспрыяюць паглыбленню досведу папярэдніх касцёльных сустрэч, звязаных з моладдзю.

Яны з’явяцца на некалькіх еўрапейскіх мовах.

Тэксты падрыхтавала група, якая ўдзельнічае ў праграме Дыкастэрыі па камунікацыі пад назвай «Камунікацыя веры ў лічбавым свеце». Яна аб’ядноўвае маладых людзей, якія падчас серыі анлайн і вочных сустрэч і семінараў набываюць каштоўныя навыкі лічбавай камунікацыі з пункту гледжання духоўнай адукацыі, а таксама ўдзельнічаюць у праектах шэрагу ватыканскіх структур.

Абноўлена 27.02.2024 09:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа