Пошук

06.10.2020 13:33   Тэкст і фота: Наталля Лаўрэнка / Catholic.by

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у гэтым годзе пачало рэалізацыю Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекту YES! (Youth Empowerment and Strengthening) — «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі».

Мэта праекту — павысіць узровень жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18–35 гадоў, якім патрабуецца падтрымка.

У жніўні ў гэтых рэгіёнах каардынатары пачалі падбор кандыдатаў на пасады трэнераў праекту. Іх навучанне плануецца ў сярэдзіне лістапада. У бліжэйшы час выйдуць дапаможнікі для правядзення трэнінгаў і інфармацыйныя матэрыялы для працы рэгіянальных цэнтраў.

Нацыянальны офіс Caritas правёў конкурс на пасаду экспертаў праекту з мэтай прыцягнення да супрацоўніцтва лепшых спецыялістаў.

За апошнія месяцы Нацыянальны Caritas правёў перамовы і падпісаў шэраг пагадненняў. Гэта мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця паміж таварыствам Caritas у Беларусі і Мясцовым сацыяльным фондам «Добра» па сумесных намаганнях у дасягненні мэтаў устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь; пагадненні аб супрацоўніцтве з Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва і ААТ «Белаграпрамбанк» у межах сумеснага праекту «Цэнтры прыцягнення Igrow», накіраванага на развіццё малога і сярэдняга бізнесу і вылучэння абсталяваных памяшканняў для правядзення моладзевых трэнінгаў.

Рыхтуюцца пагадненні з рэгіянальнымі Caritas. Таксама падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з ІКУ «Садзейнічанне развіццю бізнесу», Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

Нацыянальны каардынатар праекту пры падтрымцы супрацоўнікаў Нацыянальнага Caritas арганізаваў скайп-сустрэчы з каардынатарамі праекту.

У іх межах праходзяць навучанне і кансультаванне пры ўдзеле юрыста і спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Нацыянальнага Caritas, іншых спецыялістаў і экспертаў праекту.

У жніўні і верасні дыяцэзіяльныя каардынатары наладзілі ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі раённых выканаўчых камітэтаў. Яны арганізавалі сустрэчы, на якіх прадстаўнікі органаў улады атрымалі інфармацыю пра гэты праект і планы па яго рэалізацыі на тэрыторыі раёнаў. Была дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве і падтрымцы праекту на дзяржаўным узроўні, складзена схема працы па праекце з удзелам дзяржаўных структур.

Акрамя таго, дыяцэзіяльныя каардынатары наладзілі ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі СМІ з мэтай анансавання праекту. Па выніках сустрэч у рэгіёнах выйшлі інфармацыйныя артыкулы аб ім.

Была прынята прапанова аб формах удзелу ў праекце валанцёраў. Прайшлі сустрэчы з будучымі трэнерамі. Была атрымана падтрымка абласных камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва ў шэрагу абласцей, каб стварыць групы маладых людзей з інваліднасцю для ўдзелу ў ім. Каардынатары праекту абменьваюцца вопытам.

Такім чынам, каардынатары і супрацоўнікі Caritas Беларусь актыўна працуюць над гэтым праектам.

Яны ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, як арганізаваных Нацыянальным Caritas, так і прапанаваных шматлікімі партнёрамі праекту.

Каманда праекту YES! запрашае да супрацоўніцтва і ўдзелу шырокае кола маладых людзей і ўсіх зацікаўленых у яго рэалізацыі.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна:

праз e-mail: yes.caritasby@gmail.com
па тэлефонах: +375 44 741 68 51; +375 29 773 93 77.

 

Абноўлена 06.10.2020 15:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.