Пошук

29.04.2024 05:15   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 9 (630) 2024) ідзе гаворка пра тое, з чаго пачынаецца катэхетычная праца і як павысіць узровень унутранай энергіі, а таксама апавядаецца асаблівая гісторыя цесляра з Гродна.

Катэхетычная праца пачынаецца са спазнання выхаванцаў. Пра тое, як стаць катэхетам і як выглядае «адваротны бок» катэхетычнай паслугі, ідзе гаворка ў інтэрв’ю з ксяндзом Андрэем Лішко, дактарантам Кёльнскага ўніверсітэта каталіцкай тэалогіі па катэхетыцы і рэлігійнай педагогіцы.

Выраб павінен мець «жывы» край. Гісторыя цесляра з Гродна, які даверыў сваю справу заступніцтву святога Юзафа, рамесніка.

У чым заключаецца жыццёвая сіла чалавека? Пра вітальнасць і пра тое, як павысіць узровень унутранай энергіі, разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  28 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах пададзены на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 29.04.2024 07:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця