Пошук

23.08.2020 10:46   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

Увечары пятніцы 21 жніўня ланцуг з жывых людзей, які працягнуўся ад урочышча Курапаты да ізалятараў на вуліцы Акрэсціна, стаў сімвалам пакаяння і перапрашэння за растаптаную ў гэтых месцах чалавечую годнасць.

Вернікі розных хрысціянскіх канфесій са святымі выявамі і Бібліямі ў руках стаялі ў ціхай малітве поплеч: праваслаўныя, католікі, пратэстанты… Да іх далучаліся таксама тыя, хто толькі шукае свой шлях да Бога — адзінай крыніцы жыцця, любові і сапраўднага шчасця.

Шлях да Бога вядзе праз пакаянне і прабачэнне. Каючыся ў грахах мінулых і сённяшніх, прабачаючы, бачачы ў іншых людзях сваіх братоў і сясцёр, мы, беларусы, разам з уваскрослым Хрыстом перамагаем зло, аддаляемся ад яго і набліжаемся да Бога.

Толькі ў Ім, Стварыцелю і Збаўцы чалавека, мы вяртаем сабе сваю сапраўдную годнасць — найвышэйшую годнасць Божых дзяцей, растаптаць якую не ў сілах ніякі ўціск і пераслед.

Калі Бог з намі, хто супраць нас?!

Абноўлена 24.09.2020 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа