Пошук

13.08.2020 16:58   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

13 жніўня ў Мінску хрысціяне розных канфесій сабраліся каля галоўных святынь сталіцы, каб у супольнай малітве прасіць аб спыненні насілля ў Беларусі, ад якога пацярпелі шмат нявінных мірных грамадзянаў.

Праваслаўныя, католікі і пратэстанты, адгукнуўшыся на заклік духоўных пастыраў аб трывалай малітве за Беларусь на фоне беспрэцэдэнтнага грамадска-палітычнага крызісу ў краіне, сабраліся разам на супольную малітву. Людзі трымалі ў руках Біблію, іконы і ружанцы.

У гістарычным цэнтры Мінска, паміж галоўнымі святынямі традыцыйных канфесій — праваслаўным Святадухавым саборам і каталіцкай катэдрай Найсвяцейшага Імя Марыі — людзі разам узносілі малітвы, просячы Бога аб спыненні насілля і аб міры і згодзе ў беларускім грамадстве.

У малітве вернікаў розных канфесій суправаджалі іх духоўныя пастыры. Яны падкрэслілі, што выйсце з крызісу магчыма толькі на шляху вяртання да спрадвечных маральных каштоўнасцяў нашага народа, да яго хрысціянскіх каранёў.

У гэты ж дзень Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам да агульнабеларускай штодзённай малітвы ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны і ўсяго народа.

Абноўлена 24.09.2020 14:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця