Пошук

28.07.2020 10:28   Catholic.by
Фота: Анастасія Раманава

Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, правядзенне якой планавалася з 5 па 9 жніўня, пераносіцца на наступны год.

Сёлета ў Івянцы ўжо ў дзясяты раз павінна была прайсці архідыяцэзіяльная парафіяда дзяцей і моладзі — касцёльнае спартова-культурнае мерапрыемства.

Аднак з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі было вырашана правесці парафіяду ў наступным годзе.

Арганізатары заклікаюць усіх, хто меў намер сёлета ўзяць удзел у мерапрыемстве, не засмучацца і па-хрысціянску, у духу парафіяды, перанесці гэтае выпрабаванне, каб наступным летам сабрацца ў яшчэ большай колькасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.