Пошук

19.12.2019 13:59   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў, якая праходзіла ў Мінску 19 снежня, ксёндз Кірыл Бардонаў прадставіў распрацаваны план мерапрыемстваў душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на 2020 год.

У плане прадугледжаны такія традыцыйныя мерапрыемствы, як чуванні, пілігрымкі і Парафіяда.

Адметнасцю наступнага года стане малітоўная сустрэча моладзі (МСМ), якая пройдзе ў маі ў Маладзечне.

План мерапрыемстваў

  • 6 лютага — сустрэча моладзі «Дыялог з Мітрапалітам. Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні» (Мінск, касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл), пачатак у 19.30 у тэатральнай зале; адказны кс. Кірыл Бардонаў)
  • 29 лютага — сустрэча моладзі Магілёўскага рэгіёна на тэму: «Як абараняць сваю веру» (Магілёў, катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава; адказны кс. Віталій Маргуноў)
  • 28–29 сакавіка — велікапоснае начное чуванне моладзі (Мінск, касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл); адказны кс. Кірыл Бардонаў)
  • 18 красавіка — велікоднае чуванне моладзі Магілёўскага рэгіёна на тэму «Адчыніце дзверы Хрысту» (Чавусы; адказны кс. Віталій Чабатар CMF)
  • 1–3 мая — Малітоўныя дні моладзі (МСМ, г. Маладзечна; адказны кс. Андрэй Бурак)
  • 16–17 мая — «Адпачынак з Богам» для моладзі Магілёўскага рэгіёна (Касцюковічы; адказны кс. Андрэй Далянскі)
  • 3–4 ліпеня — Будслаўскі фэст (пілігрымкі ў Будслаў з удзелам моладзі)
  • 20–26 ліпеня — «Музычная майстэрня» (г.п. Івянец; адказны а. Яўген Голуб OFM)
  • 5–9 жніўня — Парафіяда (г.п. Івянец; адказныя кс. Юрый Санько і кс. Павел Беразун)
  • 5–6 верасня — пілігрымка з удзелам моладзі і фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай (пачатак у Магілёве, катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава; адказны кс. Віталій Маргуноў)
  • 28 лістапада — дыяцэзіяльная інтэграцыйная сустрэча «Андрэйкі» (Мінск, араторый пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка); адказны кс. Алег Каралёў SDB)
  • 12–13 снежня — адвэнтавае чуванне моладзі (Мінск, катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі; адказны кс. Андрэй Бурак)

Увага! У пададзеным плане магчымыя змены і ўдакладненні. Сачыце за навінамі на партале Catholic.by.

Абноўлена 06.02.2020 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця