Пошук

20.07.2020 11:58   Тэкст: а. Юрый Кулай OCD / Фота: Алеся Мілько, Алена Ніцынская / Catholic.by

15 і 16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшла адпустовая ўрачыстасць.

У вігілію галоўнага кармэліцкага свята ў парафіяльным касцёле адбылася святая Імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай.

Пазней вернікі парафіі, а таксама пілігрымы і госці сабраліся ля ўваходнай брамы мядзельскай Кальварыі, каб удзельнічаць у набажэнстве Крыжовага шляху. Праходзячы па ўзгорках, далінах і лясных сцяжынках, яны слухалі разважанні паасобных стацый і вучыліся разам з Езусам і Марыяй несці крыжы свайго штодзённага жыцця.

16 ліпеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, у парафіяльнай святыні адбылася Імша ў гонар Багародзіцы і працэсія вакол касцёла.

Цэлебрацыю ўзначаліў і прамовіў гамілію а. Стэфан Пупейка OFM, які нясе служэнне ў Слуцку.

У гаміліі святар нагадаў пра вялікае значэнне шкаплера як знаку апекі і абароны Багародзіцы ў нашым жыцці, а таксама пра асабістае сяброўства з Марыяй у выбары, даверы і крочанні шляхам паклікання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.