17 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Інфармацыю аб новых прызначэннях прадстаўляе партал Grodnensis.by.
Ксёндз Віталій Валюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску і прызначаны вікарыем парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Ксёндз Андрэй Белаблоцкi вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святога Духа ў Гродне і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
Ксёндз Павел Безляповіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Ксёндз Раман Вайцяховіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі свв. Космы і Дам’яна і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Ксёндз Аляксандр Вараб’ёў вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні.
Ксёндз Дзяніс Бразінскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе і прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
Ксёндз Станіслаў Краўчанка вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе і прызначаны вікарыем парафіі свв. Космы і Дам’яна.
Ксёндз Яўген Ціхан вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні і прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.
Ксёндз Дзмітрый Папянюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў святарам за ранейшае служэнне ў парафіях і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Таксама ў гэты дзень іерарх уручыў дэкрэты траім новапрэзбітэрам.